Вы тут

Камфортнае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Камфортнае і ў асноўным без ападкаў надвор'е чакаецца па краіне на гэтым тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Гаспадарыць на тэрыторыі Беларусі на гэтым тыдні будзе шырокі антыцыклон, які раскінуўся над поўначчу Еўропы. Дзякуючы гэтаму на большай частцы тэрыторыі нашай краіны захаваецца сонечнае, сухое і цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 2—4 градусы вышэй за кліматычную норму. Толькі ў паўднёвых раёнах, дзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, ёсць верагоднасць кароткачасовых дажджоў.

У сераду, на свята Перамогі — 9 Мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах па поўдні краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 6—13 цяпла, у другой палове дня паветра прагрэецца да плюс 20—26 градусаў.

І 10 мая будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, часам навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 цяпла, па паўночным усходзе краіны — плюс 5—7 градусаў. А ўдзень будзе ад плюс 19 да плюс 26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Уначы пасвяжэе. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, а па паўночным усходзе краіны панізіцца да плюс 3-4 градусаў. Днём будзе ад плюс 17 па ўсходзе да 25 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: І цёпла, і суха

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.