Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Лабірынты»

«Беларусь 1», з 14 мая

16-серыйная гісторыя ад рэжысёра Юрыя Уладоўскага, вядомага як аўтара «Вуліц разбітых ліхтароў», — мікс меладрамы сямейнай і крымінальнай. Галоўная гераіня — маладая паспяховая жанчына Марына. У яе жыцці ўсё нібыта добра: прэстыжная работа і паспяховая кар'ера, каханы муж і цудоўныя бацькі. Для поўнага шчасця не хапае дзіцяці. Але зацяжарыць Марына не можа, — як упэўнена яна сама, — гэта яе нябеснае пакаранне за зроблены 10 гадоў таму аборт.

Цалкам выпадкова жанчына знаёміцца ў офісе з унукам прыбіральшчыцы — хлопчыкам Сярожам, маці якога занятая толькі сабой і не цікавіцца сынам наогул. Марына спадзяецца ўсынавіць малога, але супраць гэтай ідэі катэгарычна паўстае муж, не жадаючы «прыгрэць на грудзях» невядома чые гены. У нечым ён мае рацыю, бо маці хлопчыка коціцца ўсё далей па крымінальнай сцежцы. Аднак і сам мужчына далёка не такі шчыры і прынцыповы, якім хоча здавацца...


«Практыка». Новы сезон

АНТ, з 15 мая

40-серыйны працяг медыцынскай драмы 2016 года прадстаўляе ўсё тыя ж будні правінцыйнай тульскай бальніцы і штодзённую працу ўрачоў, шчодра разбаўленую іх няпростымі ўзаемаадносінамі і «шкілетамі» ў шафах, а таксама гісторыямі пацыентаў, ад камедыйных да глыбока драматычных.

Як расказваюць стваральнікі серыяла, пасля першага сезона рэжысёр і акцёры атрымалі мноства просьбаў і нават петыцыю-патрабаванне здымаць далей, а ў сацсетках стыхійна ўзнік фан-клуб «Практыкі», удзельнікі якога прапаноўвалі варыянты працягу гісторыі. Таму нічога дзіўнага, што гэты працяг атрымаўся — нягледзячы на тое, што актрысе Ксеніі Лаўровай-Глінцы давялося здымацца на восьмым месяцы цяжарнасці (прытым цяжарнасць яе гераіні, урача Жэні, была прапісаная ў сцэнарыі задоўга да гэтага).


«Эквілібрыум»

СТБ, 20 мая

У не надта далёкай будучыні людзі змаглі ліквідаваць войны і тэрарызм, але дзеля гэтага давялося ахвяраваць эмоцыямі і пачуццямі і жыць адным толькі розумам. Музыка, кнігі, мастацтва наогул — пад забаронай, а яе парушэнне караецца смерцю.

І ўсё ж нават у гэтым лагічным свеце знаходзяцца людзі, не згодныя абядняць сваё жыццё. Яны не прымаюць лекі — блакатары пачуццяў і здольныя абудзіць парасткі чалавечнасці нават у паслухмяных інквізітарах...

Загаловак у газеце: Адным словам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.