Вы тут

Прадстаўнікі БДУ – у фінале Міжнароднай алімпіяды "IT-Планета 2017/18"


Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ прабіліся ў фінал XI Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій “IT-Планета 2017/18”. Гэта стала магчымым дзякуючы іх паспяховаму выступленню ў завочных адборачных конкурсах “Праграмаванне: Java”, “Распрацоўка мабільных праграм” і “Адміністраванне Linux”.


Белдзяржуніверсітэт у чэмпіянаце праграмістаў прадставяць студэнт другога курса Максім Цярохін і Ігар Дорашаў, трэцякурснікі Аляксей Несцяровіч і Аляксандр Палішчук, чацвёртакурснік Дзмітрый Аксенік. Між іншым, Максім Цярохін ў спаборніцтвах  “Адміністраванне Linux” па суме набраных балаў узначаліў рэйтынг найлепшых студэнтаў краін СНД.

За пуцёўку ў фінал змагаліся 20 тысяч студэнтаў і выпускнікоў ВНУ з 11 краін свету. Ад БДУ ўдзельнічалі 90 студэнтаў, якім давялося спаборнічаць з прадстаўнікамі Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя Н.Э. Баумана, Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі”, Нацыянальнага даследчага ядзернага ўніверсітэта “МІФІ”, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта аэракасмічнага прыборабудавання, Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта і іншымі.

Фінальны паядынак пройдзе з 1 па 4 чэрвеня ў Цюменскім індустрыяльным універсітэце, дзе будуць змагацца 350 маладых ІТ-спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Казахстана і Малдовы.

Акрамя саміх спаборніцтваў, фіналістаў чакае насычаная праграма майстар-класаў, навучальных семінараў і лекцыі ад экспертаў ІТ-сферы

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.