Вы тут

Што замінае будаўніцтву прыватных арэндных дамоў?


На гэтае пытанне журналісту БелТА адказаў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр ГОРВАЛЬ.


У прыватнасці, начальнік упраўлення заўважыў, што пакуль не ўдаецца дасягнуць кансэнсусу з усімі зацікаўленымі па механізме прыцягнення замежных інвестараў.

«Для гэтага трэба сфарміраваць заканадаўчую базу. Існуе два варыянты, — растлумачыў Аляксандр Горваль. — Інвестару можна даць прэферэнцыі, у тым ліку падатковыя, за кошт гэтага ў яго выдаткі памяншаюцца, ён будуе жыллё і здае яго ў арэнду па прымальнай цане. Іншы варыянт — ён будуе ў агульных эканамічных умовах, плаціць усе падаткі, зборы, удзельнічае ў таргах, выкупляе зямлю, але потым цана арэнды атрымліваецца ў разы вышэйшай за існуючую. У гэтым выпадку дзяржава пачне даціраваць грамадзян, якія арандуюць жыллё. У любым выпадку яна павінна ісці на саступкі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.