Вы тут

У правінцыі Хунань з’явіўся бязрэйкавы трамвай


Яго максімальная праектная хуткасць складае 70 км/г.


У горадзе Чжучжоу правінцыі Хунань (Паўднёва-Усходні Кітай) у трохмесячную пробную эксплуатацыю запушчана першая ў свеце бязрэйкавая сістэма "разумных" трамваяў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Знешне «разумныя» трамваі не моцна адрозніваюцца ад традыцыйных, аднак рухаюцца яны па віртуальных рэйках. Гэта першая ў Кітаі бязрэйкавая сістэма "разумных" трамваяў, якая паспяхова ўведзена ў эксплуатацыю. Агульная працягласць маршруту складае звыш 3 км. 

Сістэматычнае праектаванне ліній, прыпынкаў, сігналізацыі, а таксама парковак было здзейснена кітайскай карпарацыяй China Railway Siyuan And Design Group Co., LTD. У якасці крыніцы энергіі "разумныя" трамваі выкарыстоўваюць электрычнасць. Яны не маюць патрэбы ў надземнай сістэме перадачы электраэнергіі. З дапамогай тэхналогіі следавання і кантролю над віртуальнымі рэйкамі транспарт атрымлівае сігналы ад цэнтральнага блока кіравання і распазнае дарожныя адзнакі праз свае сэнсары. Сігналы перадаюцца ў бесправадных сетках. 

Максімальная праектная хуткасць электронных цягнікоў складае 70 км/г. Як стала вядома, "разумныя" трамваі ўжо могуць аўтаматычна рухацца, нават паварот або змена дарожнай паласы не патрабуе ўмяшальніцтва кіроўцы. У цяперашні час з мэтай забеспячэння бяспекі на трамваях ўсё яшчэ маюцца вадзіцелі для падачы сігналаў. Аднак у будучыні пры дапамозе навігацыйнай сістэмы «Бэйдоу» на трамваях стане магчымым цалкам аўтаматызаванае кіраванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.