У Сінгапуры прайшла першая ў гісторыі сустрэча дзеючага прэзідэнта ЗША з лідарам Паўночнай Карэі. Асноўнай тэмай саміту было ядзернае раззбраенне КНДР.
Саміт праходзіў у пяцізоркавым гатэлі Capella на курортным востраве Сентоза. Перад яго пачаткам Кім Чэн Ын і Дональд Трамп абмяняліся гістарычным поціскам рукі.
Трамп сказаў, што спадзяецца на поспех перамоваў і не сумняваецца, што адносіны ЗША з Пхеньянам будуць "узрушаючымі". Кім Чэн Ын дадаў, што прыйшлося пераадолець нямала перашкод, каб сустрэча адбылася.
Каля 50 хвілін лідары ЗША і КНДР гутарылі сам-насам (разам з імі засталіся толькі перакладчыкі), пасля чаго да іх далучыліся дарадцы і высокапастаўленыя ўдзельнікі абедзвюх дэлегацый - з боку ЗША дзяржсакратар Майк Пампеа, дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі, а з боку КНДР - намеснік кіраўніка Працоўнай партыі Карэі (ППК) Кім Ён Чхоль, міністр замежных спраў КНДР Лі Ён Хо, намеснік старшыні ЦК ППК Лі Су Ён.
Пасля заканчэння саміту ў пашыраным складзе Трамп і Кім Чэн Ын яшчэ раз паціснулі адзін аднаму рукі. Афіцыйнай заявы па выніках сустрэчы не было.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.