Вы тут

На беразе Іслачы пройдзе фестываль здароўя


З 26 па 29 ліпеня на беразе ракі Іслач пройдзе фестываль здароўя, культуры і сям'і "Shimko збірае сяброў". Утульны куток прыроды на 4 дні ператворыцца ў парк адпачынку і забаў. Арганізатар фестывалю - вядомы беларускі асілак Кірыл Шымко.


Атракцыёны, палявыя лазні, паветраныя шары, вялікі фуд-корт, конкурсы і спаборніцтвы, выступленні вядомых артыстаў, начныя дыскатэкі і караоке-мюзіклы, розыгрыш каштоўных прызоў сярод удзельнікаў, майстар-класы - вось далёка не поўны спіс таго, чым можна будзе заняць сябе ў дні правядзення фестывалю.

Побач з фестывальнай палянай будзе разбіты вялікі кемпінг, дзе госці змогуць адпачыць. Мэта фестывалю - аб'яднанне прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку

Калі: c 26 па 29 лiпеня

Дзе: бераг ракі Іслач у 35 км ад Мінска ў Гродзенскім напрамку

Колькі каштуе: бясплатна

mag.relax.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.