Вы тут

Расіяне называюць самай дружалюбнай краінай Беларусь


Аб гэтым сведчаць даныя даследавання, праведзенага сацыёлагамі "Левада-цэнтра".


Фота: omega-tour.by

Паводле апытання, Беларусь назвалі самым блізкім сябрам і саюзнікам Расіі 49 працэнтаў рэспандэнтаў. У пяцёрку найбольш дружалюбных краін увайшлі таксама Кітай (40 працэнтаў), Казахстан (32 працэнты), Сірыя (21 працэнт) і Індыя (19 працэнтаў).

Найбольш недружалюбнай да Расіі дзяржавай удзельнікі апытання лічаць ЗША: гэты пункт гледжання падзяляюць 78 працэнтаў рэспандэнтаў. Далей ідуць Украіна (49 працэнтаў), Вялікабрытанія (38 працэнтаў), Латвія (26 працэнтаў) і Польшча (24 працэнты).

Апытанне было праведзена з 24 па 30 мая па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва аб'ёмам за 1600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя ў 136 населеных пунктах 52 суб'ектаў РФ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.