Вы тут

На культуру – $13 млрд


Выдаткі Кітая на культуру летась выраслі на 11 працэнтаў.


У мінулым годзе Кітай выдзеліў 85,6 млрд юаняў (каля 13,3 млрд долараў) на развіццё культуры, у прыватнасці, на культурныя сэрвісы, камунікацыю і мерапрыемствы. Пра гэта стала вядома са статыстычнага дакладу Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Паводле дадзенага дакумента, нацыянальныя выдаткі выраслі на 11 працэнтаў у параўнанні з 2016-м, у той час як выдаткі на душу насельніцтва на культурныя паслугі склалі каля 61,6 юаня (рост на 10,5 працэнта). Летась у Кітаі налічвалася 15.752 мастацкіх калектыва, якія выступілі ў мінулым годзе з больш чым 2,93 млн прадстаўленняў, якія паглядзелі за 1,2 млрд гледачоў, паведамляецца ў дакладзе. 

Да канца 2017 года ва ўсёй краіне налічвалася 3.166 публічных бібліятэк, у якіх захоўваюцца 970 млн друкаваных кніг і больш за 1 млн электронных. Ведамства мае намер апублікаваць большую колькасць статыстычных дакладаў аб культурным развіцці краіны ў будучыні.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.