Вы тут

У Мінску дэманструецца праект "Гісторыя на этыкетках"


Да 1 ліпеня ў Доме-музеі I з'езда РСДРП дэманструецца праект “Гісторыя на этыкетках”, прысвечаны будаўніцтву Каралем Чапскім завода “Багемія” (сучасны завод “Аліварыя”).


Асноўная экспазіцыя Дома-музея I з'езда РСДРП на працягу многіх гадоў знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй горада Мінска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, з тымі падзеямі, што адбываліся ў яго культурным і палітычным жыцці.

Асаблівая ўвага нададзена асобе Караля Гутэн-Чапсакага. У 1890 граф Караль Чапскі быў абраны на пасаду гарадскога галавы Мінска, якую займаў да 1901 года.

– Караль Чапскі праклаў першую конку, пабудаваў будынак Гарадского тэатру. Цэнтральныя вуліцы, што ішлі да вакзалаў і прадпрыемстваў, галава зрабіў брукаванымі. Таксама Чапскі з’яўляецца стваральнікам першай мінскай электрастанцыі, а сучасны піўзавод «Аліварыя» – таксама яго пачынанне, для якога граф купіў будынак і новае меднае абсталяванне, – расказалі арганізатары.

Менавіта тэме самага старога мінскага бровара прысвечаны экспазіцыйны праект асноўнай экспазіцыі, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознай калекцыйнай атрыбутыкай (этыкеткі, бірдэкелі), што адлюстроўваюць гісторыю піваварэння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама матэрыялы і фотаздымкі легендарнага сталічнага прадпрыемства.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.