Вы тут

Землятрус у Японіі: колькасць ахвяр расце


Землятрус на паўднёвым захадзе японскага вострава Хансю забраў жыцці чатырох чалавек, каля 360 атрымалі раненні, паведамляе ТАСС.


Фота: The Associated Press

Раней паведамлялася пра трох загінуўшых і 310 пацярпелых.

Чацвёртай загінулай стала 81-гадовая жанчына, якая атрымала смяротныя раненні з-за падзення мэблі ў яе кватэры ў горадзе Такацукі (прэфектура Осака).

Таксама паведамляецца, што з-за землятрусу адрэзаным ад энергазабеспячэння, паставак газу і вады апынуўся Нацыянальны кардыялагічны цэнтр Японіі ў прадмесці горада Осака. Бальніцы прыйшлося перайсці на ўнутраныя крыніцы генерацыі. Зараз у стацыянары цэнтра знаходзіцца 452 чалавекі, з іх 20 пацыентаў падлучаныя да апаратаў штучнага кровазвароту, 50 чалавек - да ўстановак штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Землятрус магнітудай 6,1 адбыўся на востраве Хансю сёння раніцай. Яго ачаг знаходзіўся на глыбіні 13 км. Паводле прагнозаў сейсмолагаў, у бліжэйшыя дні падземныя штуршкі могуць паўтарыцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.