Вы тут

Кім Чэн Ын сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Пекіне


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын сёння сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне.


Сустрэча пачалася праз 10 хвілін пасля прыбыцця паўночнакарэйскага лідара ў Дом народных сходаў. Інфармацыя пра дэталі сустрэчы пакуль не паступала.

Прэс-сакратар МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што візіт лідара КНДР закліканы ўмацаваць "стратэгічныя сувязі" паміж краінамі.

Кім Чэн Ын ужо ў трэці раз наведаў КНР за апошнія тры месяцы. Дадзеная сустрэча адбылася праз тыдзень пасля гістарычнага саміту Кім Чэн Ына з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Сінгапуры.

Візіт лідара КНДР у Кітай будзе доўжыцца два дні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.