Вы тут

Сі Цзіньпін правёў перамовы з Кім Чэн Ынам


Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін у Пекіне правёў перамовы са старшынёй Працоўнай партыі Карэі, старшынёй Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ынам, які прыбыў з візітам у Пекін, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Кіраўнікі дзвюх дзяржаў адкрыта і паглыблена абмяняліся думкамі па пытаннях цяперашняга развіцця двухбаковых адносінаў і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Яны дамовіліся забяспечваць, умацоўваць і развіваць адносіны паміж КНР і КНДР, а таксама сумесна прасоўваць спрыяльную тэндэнцыю міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве з тым, каб унесці пазітыўны ўклад у забеспячэнне міру, стабільнасці, росквіту і развіцця ва ўсім свеце і рэгіёне. 

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай рады правядзенню важнай сустрэчы паміж Кім Чэн Ыном і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ў Сінгапуры, дасягненню прынцыповага кансенсусу па рэалізацыі дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і стварэнню механізму трывалага міру на паўвостраве. Ён гэта высока ацэньвае. 

Кім Чэн Ын сказаў, што на нядаўняй сустрэчы паміж лідарамі КНДР і ЗША былі дасягнуты пазітыўныя вынікі, якія адпавядаюць інтарэсам усіх бакоў і чаканням міжнароднай супольнасці. Пры сур'ёзнай рэалізацыі дасягнутага на ёй кансенсусу будзе створана новая абстаноўка ў дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. 

Перад перамовамі генеральны сакратар КПК зладзіў у Доме народных сходаў цырымонію сустрэчы старшыні Кім Чэн Ына. Пасля перамоў Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань зладзілі банкет у гонар Кім Чэн Ына і яго жонкі Лі Соль Чжу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.