Вы тут

У Мінскай вобласці сёлета адбылося ўжо больш за 90 лясных пажараў


У лясным фондзе Мінскай вобласці з пачатку пажаранебяспечнага перыяду адбыўся 91 пажар, паведаміў начальнік аддзела аховы і абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Дзмітрый Пінчук.


Фота: vostok.today

"Усяго зафіксаваны 91 пажар на агульнай плошчы 208,3 га. У параўнанні з мінулымі гадамі гэта шмат. Напрыклад, за ўвесь 2017 год адбылося толькі 28 выпадкаў на тэрыторыі 7 га, забарона на наведванне лясоў не ўводзілася", - адзначыў Дзмітрый Пінчук.

"Увесну пажары ў асноўным здараліся на поўдні рэгіёну - у Любанскім, Старадарожскім, Салігорскім раёнах. Потым перамясціліся бліжэй да Мінска ў Барысаўскі, Валожынскі, Маладзечанскі", - удакладніў спецыяліст.

Па словах Дзмітрыя Пінчука, прычынай узгаранняў пераважна становіцца чалавечы фактар, навальніца рэдка прыводзіць да пажару.

Супрацоўнікі лясгаса выяўляюць узгаранні ў лясным масіве падчас патрулявання тэрыторый і пры дапамозе сістэмы відэаназірання, якой абсталяваны вышкі лясніцтваў. На дадзены момант у раёнах Мінскай вобласці розная сітуацыя. "Напрыклад, у Валожыне ўсталяваўся пяты клас пажарнай небяспекі, у асноўным па вобласці - трэці, вакол Мінска да другой МКАД - другі. Усё залежыць ад ападкаў", - расказаў спецыяліст.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.