Вы тут

Абмежаванне руху ў сталіцы падчас рэпетыцый 25 чэрвеня — 2 ліпеня


У сувязі з правядзеннем рэпетыцый тэатралізаванага эпізоду “Мой родны кут” у рамках ваеннага парада, прысвечанаму Дню Рэспублікі 3 ліпеня, будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па праспекту Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Адбудзецца гэта 25, 26, 27, 28, 29, 30 чэрвеня і 1 і 2 ліпеня.


Фота: blizko.by

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”, у адпаведнасці з графікам рэпетыцый рух аўтобусаў маршрутаў №№ 29, 44, 136 арганізуецца ў прамым напрамку па праспекту Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўскай і далей па маршрутах (з выкананнем прыпыначнага пункта “Нававіленская"), у зваротным кірунку — па праспекту Пераможцаў, вуліцах Няміга, М. Багдановіча, проспекту Машэрава (з выкананнем прыпыначных пунктаў “Гасцініца “Юбілейная” і “Ст. м. “Няміга”).

Графік рэпетыцый: 25 чэрвеня — з 20.00 да 22.00; 26 чэрвеня — з 13.30 да 17.00; 27 чэрвеня — з 13.30 да 17.00; 28 чэрвеня — з 15.30 да 20.00; 29 чэрвеня — з 15.30 да 20.00; 30 чэрвеня — з 13.30 да 19.00; 1 ліпеня — з 17.00 да 20.00; 2 ліпеня — з 11.00 да 13.00.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.