Вы тут

Мітынг-рэквіем прайшоў у Брэсцкай крэпасці


Жалобныя мерапрыемствы і маштабная рэканструкцыя падзей першых дзён вайны прайшлі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.


У крэпасці людзі пачалі збірацца а трэцяй гадзіне ночы. Па сімвалічнай дарозе памяці прайшлі дзясяткі маладых людзей з запаленымі лампадкамі. На экранах трансліравалася ваенная хроніка, іграла музыка 40-х гадоў. А палове чацвёртай пачалася лазерная пастаноўка, цішыню ўзарвалі залпы артылерыйскага агню. У гэты час на плошчы Цырыманіялаў ужо сабраліся тысячы людзей. “Па добрай традыцыі мы сустракаемся на світанні 22 чэрвеня, каб выказаць сваю пашану тым, хто праявіў мужнасць і гераізм ў першыя гадзіны вайны” – сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.

На мерапрыемства ў крэпасці сабраліся не толькі брастаўчане. Паўтара дзясятка удзельнікаў афіцыйных дэлегацый з розных  краін, шматлікія госці горада, турысты прыйшлі, каб аддаць даніну памяці абаронцам крэпасці. Усіх прысутных прывітаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Пасля мітынгу адбыўся ўрачысты марш войск Брэсцкага гарнізона, а ў пяць раніцы на Кобрынскім умацаванні пачалася маштабная рэканструкцыя падзей першых дзён вайны. Гледачы ўбачылі атаку Самвела Мацевасяна, абарону 9-й пагранзаставы пад камандаваннем Андрэя Кіжаватава, фрагменты баёў , здачу ў палон дзяцей і жонак каманднага складу. Легендарны маёр Гаўрылаў, як вядома, прыняў апошні бой на 32-гі дзень вайны. Удзельнікі пастаноўкі паказалі момант захопу ў палон цяжка параненага Гаўрылава. Дарэчы, ваенныя рэканструктары з Татарстана напярэдадні перадалі ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці зямлю з малой радзімы  Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава, які згодна з яго апошняй воляй, пахаваны ў Брэсце.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Упершыню дзяўчына выйшла на сцэну ў пяцігадовым узросце. 

Грамадства

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

​Па статыстыцы, беларусы выкідаюць 30 працэнтаў ежы, якую купляюць. 

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Вёска з цяпліц, лабараторыя па вырошчванні раслін у прабірках, лекцыя па фінансавай адукаванасці...