Вы тут

У Турцыі праходзяць датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары


У Турцыі сёння праходзяць датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, паведамляюць інфармагенцтвы.


Дзейны кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган, на думку экспертаў, мае высокія шанцы захаваць за сабой гэтую пасаду. Яго асноўным канкурэнтам на прэзідэнцкіх выбарах выступае кандыдат ад апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Мухарэм Інджэ. Таксама ў выбарчых бюлетэнях датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў яшчэ 4 кандыдаты.

Рэджэп Таіп Эрдаган узначальваў урад Турцыі з 2003 па 2014 год. У жніўні 2014 га ён стаў прэзідэнтам краіны.

Пасля выбараў у Турцыі афіцыйна ўступяць у сілу папраўкі аб увядзенні прэзідэнцкай сістэмы праўлення, замест парламенцкай.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.