Вы тут

Віцебск адзначае Дзень горада


Адзін з найстарэйшых гарадоў нашай краіны адзначыў чарговы дзень нараджэння. Віцебску - 1044 гады. На выхадных культурная сталіца ператварылася ў забаўляльную пляцоўку для людзей усіх узростаў. Тут прайшлі флэшмобы і перформансы, канцэрты-імправізацыі, выступленні вулічных музыкантаў, тэатраў і клубаў, гістарычнай рэканструкцыі, кінапаказ пад адкрытым небам і многае іншае. Галоўныя пешаходныя вуліцы горада ператварыліся ў гандлёвыя і выставачныя рады, музычныя пляцоўкі і майстэрні.


На гэтых выхадных кожны віцяблянін знаходзіць занятак на свой густ. Для юных спартсменаў на цэнтральнай плошчы праходзяць майстар-класы прафесійных фітнес-трэнераў. Акрамя таго, у горадзе ўстаноўлены баскетбольныя кольцы. Аматарам экстрэмальных відаў спорту прапанавалі апрабаваць моц у баях мяшкамі і бамперболе. Гэтыя віды актыўнага адпачынку аказаліся вельмі відовішчнымі.

Вучань адной з віцебскіх школ Андрэй вельмі рады, што мерапрыемства праводзіцца з удзелам спартсменаў: "Я быў удзельнікам майстар-класа, вельмі добра адпачыў сёння. Такія дні павінны быць часцей, бо яны праводзяцца для кожнага гараджаніна", - дзеліцца ўражаннямі 15-гадовы хлопец.

Найбольшую ўвагу гараджан прыцягнуў вялізны паветраны шар, які падымаўся з пляцоўкі Летняга амфітэатра. Смельчакам, якія не спалохаліся новага віду адпачынку, адкрыўся выдатны від на цэнтр горада і плошчу Свабоды.
 
Не менш цікавыя мерапрыемствы прайшлі на плошчы Перамогі. Увагу аўтааматараў прыцягнула выстаўка транспарту часоў СССР. 


        
Дзень горада ў Віцебску прайшоў і пры падтрымцы ДАІ. Сем'і ўпрыгожвалі калыскі сваіх дзяцей, пераапраналіся ў персанажаў з мультфільмаў, тым самым вылучаючы сваю сям'ю сярод іншых удзельнікаў. Найбольш цікавыя работы былі адзначаны памятнымі дыпломамі. Для ахвотных бліжэй пазнаёміцца з работай кінолагаў было арганізавана прадстаўленне, на якім сабака - разам са сваім гаспадаром - паказаў майстэрства дрэсуры.
 
 
Свята сабрала людзей розных узростаў, інтарэсаў і прафесій. 17-гадовая Дар’я адзначае, што, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, ёй усё падабаецца: "Свята вельмі класнае, вясёлае. Было шмат цікавага: выстаўка машын, розныя гульні, канцэрт. У многіх конкурсах давалі прызы".

"Добрае свята. Калі даведаліся, што будзе Дзень горада, адразу вырашылі застацца ў Віцебску, каб наведаць канцэрт. Пытання, куды пайсці ў суботу, не ўзнікала. Добра, што ёсць забавы для кожнага", - расказвае 43-гадовая Святлана. 

Святкаваннем Дня горада Віцебск не завяршае летнія масавыя мерапремствы. Праз некалькі тыдняў горад традыцыйна прыме фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

Марына КІШКУРНО

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...