Вы тут

Памёр былы старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей


Памёр былы старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Іванавіч Дземянцей.


Міхаіл Гарбачоў і Мікалай Дземянцей. Фота sputnik.by

У 1990-1991 гадах Мікалай Дземянцей узначальваў Вярхоўны Савет БССР. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1996-2000 гады быў сябрам Савета Рэспублікі.

Дземянцей Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БСГА), у 1964 г. - Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1952 году быў на выкладчыцкай, гаспадарчай і партыйнай працы ў Віцебскай вобласці. У 1970-1974 гады - інспектар, з 1977 года - загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979-1989 гады - сакратар ЦК КПБ. У 1989-1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР. Аўтар кнігі ўспамінаў "Урокі жыцця".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.