21 Ліпень, субота

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


На ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт па традыцыі ўручыць спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У гэты раз яе лаўрэатам стала савецкая і казахстанская эстрадная спявачка, актрыса і педагог-прафесар, народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.

Падчас адкрыцця форуму Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіць адмысловым прызам "Ліра" уладальніка Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Хто пераможа ў ім, стане вядома літаральна перад адкрыццём фестывалю.

На канцэрце адкрыцця "Славянскага базару" выступяць самыя любімыя артысты, даўнія сябры форуму і новыя асобы: Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Зара, Ігар Нікалаеў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Святлана Бязродная і "Вівальдзі-аркестр", арт-група "Хор Турэцкага", Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца "Гжэль", Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Горан Брэгавіч і "Вясельна-пахавальны аркестр", Эмір Кустурыца і "Непалячы аркестр", Рафаэль, Наталля Арэйра, Таісія Павалій, Роза Рымбаева, Дымаш Кудайберген і многія іншыя.

Старту віцебскага форуму спадарожнічаў цэлы цырыманіял. Днём артысты і музыканты прыцягвалі ўвагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Апоўдні побач са сцягамі краін-удзельніц тут падняўся яшчэ адзін сцяг - сцяг фестывалю.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.