Вы тут

Афіцыйнае беспрацоўе зніжаецца


На пачатак ліпеня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,4 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У мінулым месяцы гэты паказчык быў 0,5 працэнта.


У Брэсцкай і Віцебскай абласцях беспрацоўе зафіксавана на ўзроўні 0,6 працэнта, у Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай — 0,5, у Мінскай — 0,4, а ў сталіцы — 0,1. На ўліку стаіць 17,8 тысячы незанятых грамадзян. У базе вакансій змяшчаецца 75,2 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Гэта амаль на 40 працэнтаў больш, чым было год таму. Каля 64 працэнтаў свабодных працоўных месцаў — па рабочых прафесіях. Каэфіцыент напружанасці на рынку складае 0,2 беспрацоўнага на вакансію.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.