Вы тут

Еўрасаюз плюс Паднябесная


У Пекіне праходзіць сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЕС.


Па дамоўленасці Кітая і Еўрапейскага саюза прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 16 ліпеня сумесна са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам і старшынём Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам старшынствуе на 20-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС, якая праходзіць у Пекіне. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чун’ін, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Як вядома, сустрэчы кіраўнікоў КНР і ЕС праводзяцца з 1998 года. У красавіку 1998-га прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжу Жунцзі, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі (краіны, якая на той час старшынствавала ў ЕС) Тоні Блэр і старшыня Камісіі Еўрасаюза Жак Сантэр сустрэліся ў Лондане. Пасля завяршэння мерапрыемства бакі апублікавалі сумесную заяву, у якой выказалі надзею на ўсталяванне канструктыўнага партнёрства, накіраванага ў ХХІ  стагоддзе, і правядзенне штогадовых сустрэч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.