Вы тут

Валютныя рэзервы Кітая - $3,11 трлн


Яны выраслі ў чэрвені.


Па стане на канец чэрвеня валютныя рэзервы Кітая склалі 3,11 трыльёна долараў, павялічыўшыся на $1,5 млрд. у параўнанні з канцом мая. Пра гэта паведаміў Народны банк Кітая (Цэнтрабанк), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Нязначны рост валютных рэзерваў краіны ў мінулым месяцы абумоўлены шэрагам фактараў, уключаючы стабільнасць валютнага рынку, збалансаванасць міжнародных разлікаў, невялікае павышэнне індэкса долара, заявілі ў Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю (ДУВК) Кітая. "Паводле прагнозаў, рост эканомікі Кітая па выніках гэтага года складзе не менш за 6,5 працэнта, што дасць магчымасць забяспечыць стабільнасць валютнага курсу і валютных рэзерваў краіны", - лічыць старшы навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтра China Finace 40 Forum Гуань Таа. Ёсць усе неабходныя ўмовы для забеспячэння ўстойлівага росту кітайскай эканомікі, што з'яўляецца асноўнай гарантыяй стабільнага функцыянавання валютнага рынку, адзначылі ў ДУВК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.