Вы тут

Дыега Марадона прыляцеў у Брэст


Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона прыляцеў у Брэст.


Зорка сусветнага футбола, старшыня праўлення футбольнага клуба "Дынама-Брэст" прыляцеў сёння ў аэрапорт Брэста чартарным рэйсам з Масквы, дзе напярэдадні наведаў фінальны матч ЧС-2018. У аэрапорце яго сустракалі хлебам-соллю прадстаўнікі клуба, гарадскіх уладаў.

Праграма ў Марадоны распісана па гадзінах. У 18.00 запланавана яго першая беларуская прэс-канферэнцыя ў гатэлі "Эрмітаж". Для гэтых мэтаў тут пераабсталююць вялікую залу рэстарана. Як паведаміла прэс-сакратар ФК Вольга Хіжынкова, на прэс-канферэнцыю акрэдытаваліся каля 90 карэспандэнтаў, якія прадстаўляюць розныя выданні і інфармацыйныя агенцтвы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Францыі.

У графіку зоркі таксама знаёмства з клубам і наведванне матчу вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, у якім яго падапечная каманда сустрэнецца з салігорскім "Шахцёрам". Мяркуецца, што перад гульнёй, якая пачнецца ў 20.45 на стадыёне абласнога спартыўнага комплексу "Брэсцкі", Дыега Марадона звернецца з прывітальным словам да прысутных на трыбунах гледачоў.

У спарткомплексе сёння чакаецца аншлаг. Апоўдні на матч заставаліся вольнымі каля 1,2 тыс. месцаў. На гэты ж час было раскуплена 9 тыс. білетаў.

Як паведамлялася, адзін з найлепшых футбалістаў ХХ стагоддзя Дыега Марадона ў маі гэтага года падпісаў трохгадовы кантракт з футбольным клубам "Дынама-Брэст" і ўступіў на пасаду старшыні праўлення клуба. Ён будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця каманды, узаемадзейнічаць з усімі яе структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію брастаўчан.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.