Вы тут

Жыхар Наваполацка скраў гараж ў дачным пасёлку


Жыхар Наваполацка скраў гараж ў дачным пасёлку, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Ганна Барышнікава.


У міліцыю звярнулася дачніца з садовага таварыства "Нафтавік-1" каля Наваполацка. Жанчына распавяла, што ў яе скралі гараж. Агляд месца здарэння пры ўдзеле экспертаў Наваполацкага міжраённага аддзела ДКСЭ даў кірунак пошуку. Прайшоўшы па следзе, якія цягнуўся ад месца знікнення гаража, супрацоўнікі міліцыі выявілі скрадзенае.

"Устаноўлена, што жыхар Наваполацка, не турбуючы сябе будаўніцтвам уласнага гаража, нагледзеў металічны будынак у суседнім таварыстве. Ён падагнаў да яго мікрааўтобус, зачапіў і проста пацягнуў да сябе на дачу", - распавяла Ганна Барышнікава.

У дачыненні да мужчыны Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК. Вядзецца следства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.