Вы тут

Дзень моладзі прайшоў на «Славянскім базары»


Традыцыйны Дзень моладзі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і сёлета стаў святам з вялікай літары. Улічваючы, што ў Беларусі Год малой радзімы, яго «лейтматывам» была тэма «Мой родны кут, як ты мне мілы».


У арт-парадзе «БелаРусь у Сэрцы Маім!», які адкрываў свята і адбыўся на адной з галоўных вуліц фестывальнага горада — Леніна, бралі ўдзел каля 700 чалавек. У калоне можна было ўбачыць спартсменаў, танцораў, музыкантаў, «жывыя скульптуры», дзяўчат, якія сталі прызёрамі і пераможцамі конкурсаў прыгажосці, прадстаўнікоў розных інтарэсаў і кірункаў, якія цікавяць моладзь...

Эпіцэнтрам святкавання стала галоўная плошча горада, тут працавалі пляцоўкі фестывалю дваровых гульняў «Альтэрнатыва», тых, хто за здаровы лад жыцця, за творчую рэалізацыю... Сярод удзельнікаў было многа захопленых варкаўтам, хіп-хопам, сілавым экстрымам і г. д. Традыцыйна ў праграме святкавання былі фінальны гала-канцэрт маладзёжнага фестывалю «Агонь танца», фінал рэспубліканскага конкурсу «Бітва дыджэяў».

Арганізатары пастараюцца зрабіць у будучыні свята яшчэ больш захапляльным і разнастайным. І гатовыя ўлічыць самыя цікавыя прапановы. Іх можна пакідаць на сайце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Віктара Нікалаева

Загаловак у газеце: У Віцебску было крута!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.