Вы тут

Агуркі любяць хлеб


Каб атрымаць багаты ўраджай агуркоў, трэба іх рэгулярна падкормліваць!


Хлебная закваска — найлепшае ўгнаенне. Прыгатаваць яе вельмі лёгка. Напаўняем вядро на 2/3 скарыначкамі чорнага хлеба, заліваем вадой — і пад гнёт, каб не ўсплывала. Вядро ставім на тыдзень для закісання ў цёплае месца.

Атрыманую закваску разводзім вадой 1:3 і паліваем агурочкі пад корань — па 0,5 л на куст.

Для прыцягнення карысных насякомых, пчол, матылькоў і чмялёў побач з градкамі агуркоў і памідораў высадзіце вяргіні, календулу, аксаміткі. Акрамя карысці для саміх раслін, вы выдатна ўпрыгожыце свой агарод, які будзе больш падобны на пахучы кветнік.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.