Вы тут

Ліпень завяршаецца спякотай


Апошнія дні другога месяца лета абяцаюць быць сапраўды гарачымі. Калі ў пятніцу максімальная тэмпература паветра дасягне 30 цяпла, то ў суботу і нядзелю будзе да плюс 32 градусаў, перадаюць спецыялісты Белгідрамета. А гэта ўжо горача...


Аднак няўстойлівае надвор'е яшчэ захаваецца і 28 ліпеня. У суботу ўначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах будуць ліўні з навальніцамі. Ноччу тэмпература складзе ад плюс 15 да плюс 20 градусаў, удзень — 26—32 цяпла.

А вось у нядзелю ўзмоцніць уплыў скандынаўскі антыцыклон, па перыферыі якога ў краіну будзе паступаць вельмі цёплае паветра. Дажджоў стане менш, але будзе горача. У гэты дзень месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, днём будзе значна цяплей — 32 градусы.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы будзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, удзень — ад
25 цяпла па паўночным усходзе да плюс 32 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Таксама гарачыня чакаецца і ў аўторак. У гэтыя суткі выключна днём прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13—20 градусаў, злёгку адпусціць і днём — 24—29 градусаў. Але па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 31 градуса. Спякота...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.