Вы тут

У Мінску развіталіся з Аляксандрам Кулінковічам


Раніцай 4 жніўня памёр Аляксандр Кулінковіч, лідар гурта "Нейра Дзюбель". У нядзелю з музыкантам развіталіся на Паўночных могілках, у рытуальнай зале крэматорыя.


Аляксандру Кулінковічу было 46 гадоў. Ён трапіў у бальніцу раніцай 3 жніўня, а памёр праз суткі. Прычына смерці - недалечаная пнеўманія.

Развітанне з музыкантам прызначылі на 15.00 нядзелі. Задоўга да гэтага часу да крэматорыя на Паўночных могілках сталі сцякацца людзі: родныя, сябры, фанаты. 

У канцы развітання з музыкантам уключылі яго песню, са словамі, якія ў гэты дзень паўтаралі многія: "Вось і ўсё". Калі зачынялі вечку труны, усе прысутныя сталі пляскаць у далоні. Апошнія апладысменты для лідара гурта "Нейра Дзюбель" не змаўкалі каля пятнаццаці хвілін.

news.tut.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.