Вы тут

Гарэў цэх фасоўкі кукурузных палачак


Уначы уздзенскім ратавальнікам жанчына паведаміла, што гарыць дах вытворчага будынка ў вёсцы Каралёва.


Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, той палаў адкрытым полымем, як і другі паверх пабудовы. У ёй размяшчаліся вытворчыя і складскія памяшканні прыватных прадпрыемстваў па фасоўцы кукурузных палачак і цацак. Ратавальнікі не далі распаўсюдзіцца агню на прыбудаваны цагляны гараж, дзе знаходзіліся тры грузавыя аўтамабілі, а таксама перакінуцца на жылыя дамы, што стаяць на адлегласці дзесяці метраў ад месца пажару. Па інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, агонь знішчыў дах вытворчага будынка на плошчы 700 квадратных метраў, пашкодзіў абсталяванне, маёмасць, сцены цэха фасоўкі кукурузных палачак. Пацярпелых не было. Вытворчасць не была абсталявана пажарнай сігналізацыяй, ахова адсутнічала. Прычына пажару ўстанаўліваецца, разглядаецца некалькі версій, у тым ліку кароткае замыканне электраправодкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.