Вы тут

Экстрэмальная спякота: ужо не сцэнарый аддаленай будучыні, а рэальнасць


Экстрэмальныя ўмовы надвор'я, уключаючы рэкордна высокія тэмпературы, засуху і інтэнсіўныя ападкі, якія сёлета назіраліся ў Паўночным паўшар'і ў першай палове лета, неўзабаве стануць звычайнай з'явай. Да такой высновы, піша БелТА, прыйшлі эксперты Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), паведамляе Радыё ААН.


Фота: БЕЛТА

«2018 год, магчыма, стане самым гарачым за ўсю гісторыю. У многіх краінах устаноўлены новыя тэмпературныя рэкорды. Гэта не дзіўна. Гарачае надвор'е і вельмі высокія тэмпературы, якія мы назіраем цяпер, адпавядаюць нашым прагнозам ва ўмовах змены клімату, выкліканай парніковымі газамі. Гэта не нейкі сцэнарый будучыні. Гэта адбываецца проста цяпер», — заявіла намеснік генеральнага сакратара СМА Алена Манаенкава.

Эксперты СМА адзначаюць, што надвор'е аказала велізарны ўплыў на здароўе людзей, сельскую гаспадарку і інфраструктуру. У глабальным маштабе цяперашні чэрвень быў другім самым гарачым чэрвенем за ўсю гісторыю. Спякота не адыходзіла і ў ліпені, і ў жніўні, прычым нават на поўначы. Небывалае спякотнае надвор'е пачынаючы з сярэдзіны ліпеня ўсталявалася ў скандынаўскіх краінах. За Палярным кругам тэмпература паветра перавысіла плюс 30 градусаў. У Фінляндыі гэты ліпень стаў самым гарачым за ўсю гісторыю, пры гэтым спякоту суправаджала засуха, у выніку якой чакаюцца страты да 50 % ураджаю. Сёлета ад засухі пацярпелі таксама Ірландыя, Германія і Францыя.

Дарэчы

  • Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў краіне на сёння з-за спякоты, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, 3—8 м/с, удзень па захадзе краіны парывы дасягнуць 12 м/с.
  • Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, удзень — 25—30 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 32.

Маштабныя разбурэнні прынеслі і лясныя пажары. Гэтым летам яны ахапілі Швецыю, Іспанію, Партугалію і Грэцыю, дзе ў некаторых месцах тэмпература падымалася да 46,6 градуса. Незвычайна высокія тэмпературныя паказчыкі зафіксаваныя ў паўночнай Сібіры, паўсюль у ЗША, цэнтральнай Канадзе і на поўначы Афрыкі, Блізкім Усходзе і на поўначы Кітая.

У Парыжскім пагадненні па клімаце пастаўлена задача не дапусціць павелічэння сярэдняй глабальнай тэмпературы больш чым на 1,5-2 градусы па Цэльсію. Аднак, па словах прадстаўніка Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Майкла Спэрау, і гэтыя меры не дапамогуць скараціць выкіды парніковых газаў. «Нават калі краіны зробяць захады, неабходныя для таго, каб утрымаць павышэнне тэмпературы на ўзроўні двух градусаў або ніжэй, існуе імавернасць, што механізмы, якія кампенсуюць эмісіі парніковых газаў, такія як акіяны і лясы, што паглынаюць вуглякіслы газ, перастануць працаваць і будуць спрыяць далейшаму значнаму пацяпленню», — адзначае Майкл Спэрау.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.