Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Памылка інжынера Кочына»,

«Беларусь 3», 15 жніўня

Інжынер-канструктар авіязавода Кочын бярэ дадому чарцяжы самалёта, каб унесці ў іх папраўкі паводле вынікаў лётных выпрабаванняў. Аднак яго начальнік, які супрацоўнічае з разведкай замежнай дзяржавы, паведамляе аб гэтым агенту разведкі, і той з дапамогай закаханай у Кочына суседкі пранікае ў кватэру ды фатаграфуе сакрэтныя чарцяжы. А далей у справу ўключаецца пільны шавец і супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі, і значыць, шпіёны і шкоднікі абавязкова будуць выкрытыя.


«Капітан Фантастык»,

TV1000, 15 жніўня

Бэн Кэш з жонкай Лэслі і шасцю дзецьмі жыве далёка ад цывілізацыі ў лесе, прынцыпова выхоўвае дзяцей сам і вучыць іх навыкам выжывання, замежным мовам і навукам, сярод якіх і філасофія, і квантавая фізіка. Зняцца з месца сям'ю прымушае трагедыя: іх маці і жонка, шпіталізаваная з біпалярным расстройствам, скончыла жыццё самагубствам... Фільм, зрэшты, не ўганяе ў нудоту, а з усмешкай расказвае пра складаныя рэчы, у тым ліку выбар паміж жыццём хіпі і сучасным грамадствам з яго жорсткімі рамкамі, гаджэтамі ды сацыяльнымі сеткамі.


«Вераніка не хоча паміраць»,

«Беларусь 1», 17 і 19 жніўня

Паспяховая бізнес-ледзі Вераніка даведваецца пра здраду мужа і збіраецца падаць на развод, а каб падманшчык не змог прэтэндаваць на долю ў бізнесе, з дапамогай свайго сябра Арцёма пераводзіць усе актывы на іншую фірму. Праз некалькі дзён у аўтамабіль жанчыны ўразаецца грузавік, і тая цудам застаецца жывой. Аднак у шпіталі невядомы робіць новы замах, і Вераніка збягае. Яна падазрае мужа, аднак пасля яго трагічнай гібелі галоўным падазраваным робіцца сябар Арцём...


«Акадэмія пана Кляксы»,

TV1000 Kіnо RU, 17 і 18 жніўня

Ціхі хлопчык Адам Нескладушка, заўзяты фантазёр і летуценнік, раптам трапляе ў казачны свет. Дакладней, у казачную акадэмію пана Кляксы, куды прымаюць толькі дзяцей, і толькі тых, чые імёны пачынаюцца на літару «А». Займаюцца яны па дзіўных прадметах, сярод якіх мова раслін і жывёл і «кляксапісанне», а яшчэ вучацца бачыць цікавыя сны і рабіць добрыя справы. Хіба не з гэтага пачынаецца сапраўднае чараўніцтва?


«Афоня»,

ТВ3, 18 жніўня

Слесар-сантэхнік Афанасій, нібы жывы прыклад з анекдотаў, жыў сабе бестурботна: працаваў без імпэту, але з «наварам», любіў пры выпадку выпіць і заляцацца да дзяўчат. Але стаў героем трагікамедыі Георгія Данелія, і адразу ўсё неяк ускладнілася. Аказалася, што жыццё без мэты — шэрае і бессэнсоўнае, а шчасце можа хадзіць зусім побач, і толькі ад цябе залежыць, ці пазнаеш ты яго...

Загаловак у газеце: Назваць пайменна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.