Прэзідэнт даручыў унесці прапановы па замене ва ўрадзе - такі вынік нарады, якая прысвечана развіццю Аршанскага раёна. Задачу зрабіць рэгіён перадавым Аляксандр Лукашэнка паставіў у мінулым годзе. Орша павінна стаць прыкладам для іншых сярэдніх гарадоў. А таму «пілотны» праект па развіцці Аршанскага раёна - гэта нібы экзамен для ўрада.
У Оршы сабраліся вышэйшыя службовыя асобы, міністры, кіраўнікі прадпрыемстваў - усяго больш за сто чалавек. На думку Прэзідэнта, у цэлым задача па перазагрузцы Оршы не выкананая. Прэзідэнт вельмі жорстка раскрытыкаваў працу вертыкалі ўлады. Пасадаў пазбавіліся міністры прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, даручана замяніць кіраўніка Аршанскага райвыканкама.
Фармалізм і цяганіна на месцах недапушчальныя - гэта нязменнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі. Калі ж звярнуцца да лічбаў, то выручка аршанскіх прадпрыемстваў за год павялічылася на траціну. За паўгода 2018 года адкрыта тры дзесяткі новых прадпрыемстваў, а на некалькіх заводах, якія працуюць з часоў СССР, пачалася мадэрнізацыя. Аднак гэтага недастаткова, упэўнены Прэзідэнт. Сённяшняя нарада - гэта лагічны працяг рэйду па праблемных прадпрыемствах, які адбыўся напярэдадні. Адразу чатыры аршанскіх вытворцы атрымалі ад Прэзідэнта адзнаку «нездавальняюча».
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?