Вы тут

У Беларусі вырасце колькасць настаўнікаў кітайскай мовы ў школах


У Беларусі вырасце колькасць настаўнікаў кітайскай мовы ў школах. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.


У Беларусі, па словах міністра, маюць намер пашыраць выкладанне кітайскай мовы ў школах. "Ёсць праблема з забяспечанасцю кадрамі. Выпускнікі МДЛУ ўсё больш прыцягваюцца ў розныя кітайскія кампаніі. У гэтым годзе мы адкрываем перападрыхтоўку для настаўнікаў замежных моў", - сказаў Ігар Карпенка.

Перападрыхтоўка будзе праходзіць у вочнай і завочнай форме. Гэта эксперыментальны праект з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Першая група з 25 чалавек прыступіць да заняткаў 1 верасня. Навучанне будзе праводзіцца за кошт бюджэту. Настаўнікі, падабраныя па заяўках рэгіёнаў, спачатку пройдуць інтэнсіўную падрыхтоўку, а затым будуць вывучаць кітайскую ў завочна-вочнай форме.

Зараз у Беларусі шэсць школ, дзе выкладаюць кітайскую, яшчэ некалькі дзясяткаў маюць факультатывы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.