Вы тут

Спаборніцтвы па ляноце ў шосты раз правядзе Чарнагорыя


18 жніўня пройдуць адкрытыя спаборніцтвы па ляноце ў Чарнагорыі. Ужо ў шосты раз самых лянівых будуць выбіраць у сяле Брэзна на паўночным захадзе рэспублікі.


Фота: torange.biz

Незвычайныя спаборніцтвы праходзяць з 2012 года. Іх дэвіз - "Будзе хлеб і без матыкі". Удзельнікі павінны як мага даўжэй праляжаць на покрыве ў цені, не ўстаючы, ім можна есці, піць, размаўляць. Пераможца атрымае 800 еўра. Ежу і напоі ўдзельнікам прадастаўляюць бясплатна, а ўдзельнікам, якія жывуць на адлегласці далей 100 км, забяспечаць транспарт і размяшчэнне. У мінулым годзе двое ўдзельнікаў і адна ўдзельніца ўстанавілі рэкорд - 47 гадзін ляжання.

ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.