Вы тут

Новы кіраўнік Аршанскага раёна пачаў набіраць каманду для працы ў рэгіёне


Новы кіраўнік Аршанскага раёна пачаў набіраць каманду для працы ў рэгіёне. Пра гэта старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка паведаміў журналістам падчас суботніка на Аршанскім інструментальным заводзе.


"На сённяшні дзень адсутнічаюць два намеснікі старшыні - па сацыяльных пытаннях, а таксама той, які курыруе будаўнічую, жыллёва-камунальную сферы і працу дарожных службаў. Учора са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым узгаднілі новых людзей, іх павінны зацвердзіць, і з панядзелка, думаю, яны пачнуць працу. Акрамя таго, па выніках суботніка і ў працэсе работы па неабходнасці будуць рабіцца кадравыя перастаноўкі. у прыватнасці, у мяне ёсць пытанні да сельскай гаспадаркі. у раёна многія паказчыкі ніжэйшыя за рэспубліканскія, а патэнцыял вялікі", - распавёў Ігар Ісачанка.

Ён дадаў, што сённяшні суботнік і навядзенне парадку ў бліжэйшыя дні стануць свайго роду лакмусавай паперай у працы кіраўнікоў арганізацый.

"Сёння наводзяць парадак супрацоўнікі прамысловых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый, жыллёва-камунальнай сферы, работнікі адукацыі, аховы здароўя, культуры. Гэта штуршок, каб усе разумелі, што ў рэгіёне будуць праводзіцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні. Падобная праца будзе працягвацца не адзін дзень. Мною дадзены даручэнні адпаведным кантралюючым органам паглядзець, як за бліжэйшыя дні кіраўнікі навядуць парадак і зрушыцца штосьці з мёртвай кропкі. У панядзелак зыходзячы з гэтага маніторынгу зраблю пэўныя высновы . Не выключана, што хтосьці будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, а магчыма, у некаторых выпадках будзе стаяць пытанне змены дырэктара той ці іншай арганізацыі", - падкрэсліў новы кіраўнік раёна.

Ігар Ісачэнка адзначыў, што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка нядаўна падпісаў распараджэнне аб выдзяленні Br4 млн для рамонтных прац на Аршанскім інструментальным заводзе, у тым ліку на праблемы дах аднаго з цэхаў. Да гэтай працы ўжо прыступіў будаўнічы трэст №18, пазней далучацца і іншыя арганізацыі. Пастаўлена задача навесці элементарны парадак, каб людзям было камфортна працаваць.

У свой першы працоўны дзень старшыня Аршанскага райвыканкама сустрэўся з кіраўнікамі прадпрыемстваў раёна. Кожнаму пастаўлены канкрэтныя задачы. "Мы дамовіліся, што калі ўзнікнуць нейкія праблемы, то я заўсёды гатовы іх абмеркаваць і падставіць плячо. Але, на жаль, некаторыя кіраўнікі засядзеліся на сваіх месцах і не могуць навесці элементарны парадак у памяшканнях і на тэрыторыі. Для гэтых работ не патрэбныя велізарныя грашовыя ўкладанні і шмат часу. Толькі жаданне і планамерная работа ", - сказаў Ігар Ісачанка.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сёння прыедзе галоўны архітэктар Віцебскай вобласці разам з дырэктарам праектнага інстытута "ЖылБудПроект", якія ўнясуць свае прапановы па паляпшэнні вонкавага выгляду Оршы.

"Тым не менш галоўным пытаннем застанецца развіццё эканомікі рэгіёну, прыцягненне інвестыцый. Калі дырэктар ініцыятыўны, кантралюе і сам займаецца збытам прадукцыі, мадэрнізацыяй, глядзіць, як развіваецца прадпрыемства ў розных напрамках, то праблемы не з'явяцца. У такім выпадку можна будзе гаварыць і аб кропкавай дапамозе", - падкрэсліў Ігар Ісачанка.

Паводле яго слоў, у цяперашні час створаны рабочыя групы на ўзроўні ўрада і Віцебскага аблвыканкама для максімальна хуткага вырашэння праблемных пытанняў у Аршанскім раёне. Ужо маюцца напрацоўкі ў мясцовай улады, што трэба зрабіць у сферы будаўніцтва, прамысловасці, сацыяльнага блока. У канцы наступнага тыдня яны будуць разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы ва ўрадзе, каб у будучыні ўнесці гэтыя прапановы Прэзідэнту.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.