Вы тут

Прадпрыемствы, якія змяняюць свет


У рэйтынг увайшлі Alibaba, JD.com і Didi Taxi.


Часопіс «Fortune» апублікаваў спіс "57 прадпрыемстваў, якія змяняюць свет", у які ўключыў тры кампаніі мацерыковага Кітая: Alibaba, JD.com і Didi Taxi, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Кампанія Alibaba заняла пятае месца і абыйшла Apple, Microsoft і іншыя вядомыя міжнародныя кампаніі. «Fortune» адзначыў, што Alibaba інвеставала ў кітайскія сельскія раёны і значна палепшыла іх становішча, за што была занесеная ў гэты спіс.  Напрыклад, у гэтым годзе Alibaba выступіла з «Картай барацьбы з беднасцю» ў правінцыі Хэнань, каб турысты змаглі наведаць аддаленыя вёскі і вёскі з аднадзённымі экскурсіямі.  Акрамя таго, была адзначана адмысловая эфектыўнасць базавага сэрвісу кампанii ў дачыненнi да наведвальнікаў рэстаранаў, крам і карыстальнікаў заправачных станцый, акрамя таго, былі ўведзеныя анлайн-аперацыі.

 Кампанія JD.com заняла 45-е месца, дзякуючы яе плану дастаўкі тавараў на дом з дапамогай беспілотнікаў.  Зараз у межах гэтага плана ажыццёўлена больш за 20 тысяч даставак тавараў. Кампанія Didi Taxi заняла 53-е месца з-за распрацовак інтэлектуальнага транспарту.

 А першае месца заняла індыйская кампанія «Reliance Jio» пад кіраўніцтвам самага багатага чалавека краіны Мукеша Амбані.  Гэтая тэлекамунікацыйная карпарацыя выступіла з вельмі танным мабільным тэлефонам 4G VoLTE, і за 170 дзён колькасць кліентаў перавысіла 100 млн чалавек.  Акрамя таго, кампаніі таксама выпусціла смартфон за 500 індыйскіх рупій (прыкладна 7,1 долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.