Вы тут

Топ-500 прыватных кампаній


Усекітайская асацыяцыя прамыслоўцаў і гандляроў апублікавала спіс топ-500 кітайскіх прыватных прадпрыемстваў.  Першыя тры месцы ў рэйтынгу занялі адпаведна кампаніі Huawei, Suning і Amer International Group, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


 Сярод гэтых 500 прадпрыемстваў ёсць 9 прадпрыемстваў, даходы кожнага з якіх перавысілі ў 2017 годзе 300 млрд юаняў.  У прыватнасці, даходы кампаніі Huawei перавысілі за 600 млрд юаняў.  Па гэтым паказчыку гэтая кампанія узначальвае рэйтынг топ-500 прыватных прадпрыемстваў краіны і рэйтынг 500 лепшых прыватных прадпрыемстваў у апрацоўчай прамысловасці.  Кампанія Suning займае першае месца ў спісе топ-100 прыватных прадпрыемстваў у сферы паслуг.

 У спісе налічваецца 61 кампанія, агульныя актывы кожнай з якіх у 2017 годзе перавысілі 100 млрд юаняў, што на 11 кампаній больш, чым ў 2016-м.  Акрамя таго, летась 17 з 500 найбуйнейшых прыватных кітайскіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў апытанні, увайшлі ў спіс самых буйных кампаній свету.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.