Вы тут

Прыцягненне возера Паянху


Вялізнае "люстэрка" знаходзіцца на правым беразе ракі Янцзы.


Нярэдка ў небе над возерам Паянху ў павеце Дучан правінцыі Цзянсу ўсе цікаўныя могуць пабачыць незвычайны закат, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Закат, сіняе неба, белыя аблокі, лодкі і возера ствараюць выдатную карціну. Найпрыгажэйшыя краявіды прыцягваюць шматлікіх гасцей. Паянху - найбуйнейшае ў Кітаі прэснаводнае возера, размешчана на правым беразе ракі Янцзы.  З вялікай ракой возера злучана пратокай, таму служыць натуральным рэгулятарам сцёку.  У залежнасці ад сезону плошча возера змяняецца ад 2,7 тыс. (узімку) да 5 тыс. км² (летам).

На возеры жывуць паўмільёна пералётных птушак.  У зімовы час на возеры трымаецца вялікая колькасць пералётных сцерхаў, з якіх большасць застаюцца на зімоўку. З 2002 года на возеры дзейнічае забарона на лоўлю рыбы. У Паянху жывуць таксама бяспёрые марскія свінні, якія, на жаль, могуць падзяліць долю вымерлага рачнога дэльфіна. Здабыча пяску стала адной з вядучых індустрый у раёне возера за апошнія некалькі гадоў.  Але вялікая канцэнтрацыя падобных праектаў прывяла да вельмі адмоўных з'яў для мясцовай фаўны.  Вымыванне пяску робіць ваду возера каламутнай, таму марскім свінням прыходзіцца спадзявацца на свае здольнасці па гідралакацыі.  Вялікія караблі праплываюць па возеры два разы на хвіліну, што моцна ўскладняе працэс выяўлення ежы.

Паянху - возера з адметнай гісторыяй. У 1363 годзе тут адбылася бітва - адна з найбуйнейшых азёрных бітваў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.