Вы тут

Раім схадзіць


Міжнародны тэатральны фестываль «ТЕАРТ», праект «Беларускамоўныя», роварная лекцыя, фестываль кароткаметражак і «Тэатральны куфар» – афіша «Звязды» з 17 па 23 верасня.


ТЕАРТ (12+)

Дзе: Тэатральныя пляцоўкі Мінска

Калі: з 20 верасня па 16 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 10 рублёў

Слоган гэтага года – «Разгерметызацыя».  У афішы «ТЕАРТу» няма выпадковых назваў: усе запрошаныя ў Мінск пастаноўкі – прызнаныя ўзоры тэатральнага мастацтва, адзначаныя рознымі ўзнагародамі, якія ўпрыгожвалі прэстыжныя сусветныя фестывалі. «ТЕАРТ» робіць акцэнт на эксперыментах і мастацкім наватарстве ў тэатры.

Адкрые фестываль шоўкейс Belarus Open. У рамках беларускай праграмы з 20 па 24 верасня пакажуць 10 лепшых пастановак апошніх гадоў. У адной праграме сабраны работы як самых яркіх маладых рэжысёраў Беларусі: Дзмітрыя Багаслаўскага («Чалавек з Падольска»), Яўгена Карняга («Бетон» і «Сёстры Грайі»), Аляксандра Марчанкі ( «З вучылішча»), Юры Дзівакова («Крестовыйпоходдетей» ) і Аляксандра Янушкевіча («Новая зямля»), так і пастаноўкі старэйшага рэжысёрскага пакалення – Мікалая Пінігіна ( «Рэвізор») і Аляксея Ляляўскага ( «Mann ist mann»), Саўлюса Варнаса ( «Ліпень») і Аляксандра Козака ( «Дарожка мая »).  

Міжнародная праграма будзе прадстаўлена харэаграфічным спектаклем «Даркнесс Пумба» з Паўднёвай Карэі, спектаклем «Тры сястры», узнагарожданага Спецыяльным прызам журы драматычнага тэатра і тэатра лялек «За выбітны акцёрскі ансамбль» («Залатая Маска-2017») у рэжысуры Цімафея Кулябіна, пастаноўкамі- ўдзельнікамі Авіньёнскага тэатральнага фестывалю «Арктыка» і «Сайгон», а таксама іншымі гучнымі пастаноўкамі і імёнамі.

Абавязковай часткай тэатральнага фестывалю з'яўляюцца майстар-класы, сустрэчы са стваральнікамі спектакляў, адкрытыя дыскусіі і многае іншае.


Праект «Беларускамоўныя»

Фота: racyja.com

Дзе: АРТ Сядзіба, пр-т Машэрава, 18

Калі: 19 верасня ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

 

Беларускамоўныя — штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыканты, паэты, людзі незвычайных прафесій, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадаўцы. Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы. Пачуем унікальныя гісторыі звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханні. 

Першыя героі праекта «Беларускамоўныя»: Алесь Таболіч — лідар гурта ZNICH, на сцэне больш за 20 гадоў; Марына Дубатоўка — студэнтка БДУ, у адзін дзень вырашыла перайсці на беларускую мову і не зацягнула, ужо год размаўляе па-беларуску. 

Як прасоўваць метал на роднай мове, і ці шмат негатыву адчула на сабе студэнтка, калі перайшла на беларускую мову. Пра хітрыкі, лайфхакі і цікавыя гісторыі будзе размаўляць у сераду 19 верасня, у першай сустрэчы праекта «Беларускамоўныя». 


Публічная лекцыя «Чаму беларусы перастаюць ездзіць на ровары восенню, а фіны працягваюць круціць нават зімой?»

 

Дзе: прэс-клуб, вул. Харужай, 3-601

Калі: 21 верасня ў 18:30

Колькі каштуе: бясплатна, але патрэбна рэгістрацыя

Мэта лекцыі — натхніць людзей падаўжаць свой «роварны сезон». Публічная лекцыя будзе накіравана на актыўных веласіпедыстаў, гарадскіх актывістаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых у развіцці веларуху ў Беларусі.

Спікеры лекцыі: Пекі Такхола, кансультант гарадской адміністрацыі Оулу (Фінляндыя); Анастасія Янчэўская, дырэктар Мінскага роварнага таварыства; Павел Гарбуноў, старшыня праўлення Мінскага роварнага таварыства.

Чаму фінам не холадна ездзіць на ровары ўзімку? Ці патрэбныя адмысловыя «зімовыя» колы? Ці ўплывае язда на ровары ў халодную пару года на здароўе? Як гарадскія службы ў гарадах Фінляндыі спраўляюцца са снегападамі? Ці трэба чысціць веладарожкі ад снегу? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы пачуеце падчас мерапрыемства.


Kinosmena (16+)

Дзе: Velcom cinema, вул. П. Мсціслаўца, 11; к-р «Беларусь», вул. Раманаўская Слабада, 28

Калі: з 19 па 23 верасня

Колькі каштуе: ад 9 рублёў

Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Kinosmena — штогадовая яркая падзея ў свеце кінематографа Рэспублікі Беларусь, на якую традыцыйна з'язджаюцца дзеячы кіно з самых розных куткоў свету. У гэты раз свой прыезд пацвердзілі ўжо 15 рэжысёраў з Расіі, Украіны, Ірана і Латвіі, Швецыі.

Арганізатары заяўляюць, што місія фестывалю — стымуляваць і падтрымліваць развіццё кінакультуры ўсёй Беларусі, а таксама годна прадстаўляць сваё кіно ў рамках міжнародных конкурсаў.

Праграма фестывалю Kinosmena складаецца з чатырох дзён адборнага кароткага метра. Усяго прыйшло больш за 4300 работ з 125 краін. Фільмы, якія прайшлі ў фінал, будуць прадстаўлены з 19 па 23 верасня ў кінатэатрах «Беларусь» і «Silver Screen».

Гран-пры фестывалю атрымае фільм, які выберуць гледачы шляхам адкрытага галасавання пасля прагляду. Таксама прадугледжваецца пазаконкурсная праграма з фільмаў, якія не ўвайшлі ў асноўны конкурс, але якія ўяўляюць цікавасць для гледачоў.


Срэбнае стагоддзе ювеліраў Расіі

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12

Калі: па 7 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Важная частка рускай культуры — залатая і срэбная справа, якая перажыла ў 2–й палове ХІХ — пачатку ХХ ст. час росквіту, радыкальных стылёвых пераменаў. Высокі ўзровень культуры і вытворчасці дазволілі не толькі выкарыстаць у дэкоры элементы папярэдніх стыляў, але і ўзбагаціць мову ювелірнага майстэрства, стварыўшы на мяжы ХІХ–ХХ стст. самабытны стыль нацыянальнай рамантыкі, які творча сінтэзаваў рускі стыль з мастацтвам мадэрну.

Заснавальнікамі стылю нацыянальнай рамантыкі прынята лічыць мастакоў В.Васняцова, М.Врубеля, Е.Паленава, М.Рэрыха, якія звярнуліся да стварэння вырабаў дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва, значна ўзбагаціўшы дэкор новымі карункамі, рамантычнымі, казачнымі сюжэтамі.

Выстава знаёміць і з шэрагам іншых ювелірных фірмаў, майстэрань, з асобнымі майстрамі–ювелірамі таго часу ў Расіі: работамі майстроў П.Агафонава, С.Вайзенгера, К.Скварцова, майстэрні П.Амерыканцава, М.Сакалова, фірмай Н.Немірова–Калодкіна, А.Ціландэра, фабрыкай А.Спарышкіна, А.Фульда.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена 149 рарытэтаў са збору вядучага расійскага гістарычнага музея, пры гэтым агульная вага срэбных вырабаў на выставе складае 79 380 г.


Тэатральны куфар

Фота: afisha.tut.by

Дзе: ліцэй БДУ, вул. Ульянаўская, 8

Калі: з 19 па 28 верасня

Колькі каштуе: 5 рублёў

У 15-ы юбілейны раз Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў збярэ ў Мінску лепшыя маладыя калектывы свету пад нязменным і абгрунтаваным сваёй гісторыяй развіцця дэвізам «Традыцыі. Пошук. Эксперымент». «Тэатральны куфар» у гэты раз абяцае не толькі падвесці вынікі трох пяцігодак, але і ў сугуччы з сімволікай колькасці 15 ўдосталь пагуляцца з парадоксамі. Менавіта такая канцэптуальная абалонка абраная для гэтага сезону фестывалю.

У гэты раз геаграфія фестывалю, які праводзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў, не менш шырокая і ўключае прадстаўнікоў 16 краін: Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харватыі. У конкурснай праграме прымуць удзел больш за 250 артыстаў.

Адкрываць фестываль 20 верасня ў 19.00 будзе спектакль студэнтаў майстэрні Вячаслава Паўлюця Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле Уладзіміра Караткевіча, рэжысёр - Алена Ганум. «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч у пастаноўцы Аляксея Яфрэмава прадставіць дзіцячы тэатр з Масквы. У другі раз фестываль арганізуе і спецыяльную праграму для дзяцей у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Юныя артысты з шасці тэатраў (Беларусь: Мінск і Любань, Вялікабрытанія, Латвія, Расія) ва ўзросце ад 6 да 16 падзеляцца гісторыямі са сваімі аднагодкамі, цягне ў дзіўны свет тэатра.​

Урачыстае адкрыццё дэкады, прысвечанай 15-годдзю Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ», адбудзецца 17 верасня ў 15.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.