Вы тут

Другая палова верасня парадуе нас цяплом і сонцам


Вось ужо сапраўды другая палова верасня парадуе нас цяплом і сонцам. Увесь тыдзень днём пасля абеду ў нас будзе нават горача і ў асноўным без дажджоў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А галоўны ўплыў на наша надвор'е акажа антыцыклон з цэнтрам над Украінай. Будзе ў асноўным без ападкаў. У пачатку тыдня па начах будзе халаднавата, але ў сярэдзіне на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, усталюецца цёплае надвор'е.

У сераду ападкі не прагназуюцца наогул. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца слабы туман. Праўда, тэмпература паветра ўначы складзе ўсяго ад плюс 5 да плюс
12 градусаў, аднак днём значна пацяплее і будзе 21—27 градусаў вышэй за нуль. І ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў, удзень — ад плюс 21 градуса да 28 цяпла.

Таксама цёпла і суха будзе ў пятніцу. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, у асобных раёнах па поўдні краіны — плюс 5—7 градусаў. Удзень будзе ад 22 да 28 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні надвор'е пагоршыцца, чакаюцца дажджы і пахаладае. Восень, усё ж такі восень.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Загаловак у газеце: Бабіна лета, маладое...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.