Вы тут

Трэнер Алег Знарок пракаментаваў даныя пра перамовы з ХК "Дынама-Мінск"


Вядомы хакейны трэнер Алег Знарок не абверг інфармацыі пра цікавасць з боку мінскага "Дынама", пра гэта было заяўлена ў эфіры спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5".


У тэлефоннай размове з журналістамі Алег Знарок адзначыў, што "размовы ідуць". У мінскім "Дынама" інфармацыю аб ходзе перамоваў з Алегам Знарком не каментуюць. Учора каманда з усім трэнерскім штабам адправілася ў выязное турнэ па маршруце Яраслаўль-Чарапавец-Масква.

Многія расійскія эксперты невысока ацэньваюць магчымасць пераходу былога галоўнага трэнера зборнай Расіі па хакеі ў стан "зуброў". Такое меркаванне заснавана на выніках мінчан у чэмпіянаце КХЛ, і наўрад ці змена трэнера зможа істотна змяніць становішча спраў.

За трэнерскую кар'еру Алег Знарок тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына (двойчы з маскоўскім "Дынама" і піцерскім СКА), а на пасадзе галоўнакамандуючага зборнай Расіі выйграваў чэмпіянат свету 2014 года ў Мінску і Алімпійскія гульні-2018 у Пхёнчхане.

Мінскае "Дынама" пасля шасці матчаў у новым сезоне чэмпіянату КХЛ з двума ачкамі займае 12-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.