Вы тут

Аб'яўлены конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму «Падземныя скарбы зямлі»


Выканаўчы камітэт Еўразійскага горна-геалагічнага форуму пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на тэму “Падземныя скарбы зямлі”.


Асноўная яго мэта – прыцягненне ўвагі да навукі геалогіі і папулярызацыі школы “Юнага геолага” ў межах III Еўразійскага горна-геалагічнага форуму, які адбудзецца 14-16 лістапада ў Мінску.

Прыняць удзел у конкурсе могуць выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі ў дзвюх узроставых групах – ад 4 да 6 і ад 6 да 12 гадоў. На конкурс дасылаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія ілюструюць карысныя выкапні, а таксама іх здабычу з беражлівым стаўленнем да прыроды.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • На першым (завочным) этапе (з 14 верасня па 14 кастрычніка) удзельнікі накіроўваюць фотаздымкі ці адсканіраваныя копіі работ у афіцыйныя групы Еўразійскага горна-геалагічнага форуму ў сацыяльных сетках з пазнакай “На конкурс дзіцячага малюнка “Падземныя скарбы зямлі”. Па выніках гэтага этапу будуць вызначаны 20 лепшых работ.
  • На другім (вочным) этапе (з 14 кастрычніка па 1 лістапада) – з гэтых работ выбіраюцца пераможцы ў дзвюх узроставых групах (ад 4 да 6 гадоў, ад 6 да 12 гадоў). Для ўдзелу ў вочным этапе конкурсу пераможцы першага этапу дасылаюць арыгіналы работ у арганізацыйны камітэт конкурсу (220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10) з такой жа пазнакай.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна прачытаць на афіцыйным сайце Мінпрыроды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.