Вы тут

Мінгарсуд пакінуў без змены другі прысуд бізнесмену Мураўёву


Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены другі прысуд бізнесмену Аляксандру Мураўёву, паведамілі ў судзе.


Што тычыцца гэтага эпізоду злачыннай дзейнасці, у маі суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў бізнесмена вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Тады яго прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на тэрмін тры гады. Мураўёў спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне ў Мінгарсудзе, аднак рашэнне суда першай інстанцыі пакінута без зменаў.

У студзені 2017 году суд Фрунзенскага раёна Мінска прызначыў абвінавачанаму 11 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым, у прыватнасці, у махлярстве ў асабліва буйным памеры, арганізацыі завалодання маёмасцю, зробленай службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчатковае пакаранне Мураўёву склала 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.