Вы тут

У Мінску не будуць прадаваць алкаголь па начах


Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вырашыў абмежаваць продаж алкаголю ў начны час з 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Так, абмяжоўваецца продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў), за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў ў перыяд з 23:00 да 7:00. Абмежаванне працягнецца да 1 кастрычніка 2019 года.

Адзначаецца, што такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі.

Пры гэтым купляць алкаголь у барах і рэстаранах не забараняецца.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.