Вы тут

“Бацькоўскі месяц” пройдзе ў кастрычніку ў Белдзяржуніверсітэце


Гэта маштабнае мерапрыемства ўключае 26 тэматычных выстаў, акцый, брыфінгаў і іншых падзей, накіраваных на ўмацаванне сямейных традыцый і каштоўнасцей. Яны ахопяць  ўсе факультэты і ўсе студэнцкія інтэрнатаў БДУ.


Адкрые праграму тэматычнага месяца Тыдзень ”старэйшых” бацькоў. Ён прысвечаны Дню пажылых людзей. Акцыя “Дом без адзіноты" заклікана нагадаць аб тым, як важна часцей казаць сваім родным цёплыя словы, што стане добрай нагодай для званка бацькам, бабулям і дзядулям. Акрамя таго, у рамках акцыі “Картатэка добрых спраў” усе жадаючыя змогуць зафіксаваць свае ўжо здзейсненыя ўчынкі ў дачыненні да пажылых людзей і будучыя ўчынкі. Таксама, сувязі пакаленняў прысвечаны брыфінг "Складаныя адносіны дарослых дзяцей з бацькамі”, псіхалагічныя майстэрня “Сіла роду” і кансультаванне “Узаемаадносіны пакаленняў. бабулі і дзядулі ў сістэме сямейных адносін”.

“Тыдзень маці” прапануе практыкум “Мая мама і ўсё, усё, усё. Кола сямейнага балансу”, псіхалагічнае кансультаванне “Мацi i дзiця: дыялог даўжынёй у жыццё” і групы псіхалагічнай падтрымкі “Я гаспадыня свайго лёсу”. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць павіншаваць сваіх маці і выказаць словы ўдзячнасці ў рамках праграм “Мама — ты мой лёс”, “Ты лепшая мама ...”  і іншых. Удзельнікі паглядзяць фільм “Супер мама” і наведаюць выставу “Вобраз маці ў мастацтве”.

У кастрычніку пройдзе таксама “Тыдзень бацькі”. У яго рамках запланаваны кансультацыі са спецыялістамі псіхалагічнай службы БДУ “Праблема бацькоўства. Мужчыны ў свеце, які змяняецца ", арганізацыя групы псіхалагічнай падтрымкі "Роля бацькі для дачкі: чаму можа навучыць толькі тата” і правядзенне брыфінгу “Простыя адказы на няпростыя пытанні. Чаму бацька не разумее?”

Завершыць "Бацькоўскі месяц”  у БДУ тыдзень будучых бацькоў. Тыя, для каго гэта тэма актуальная, змогуць прайсці псіхалагічнае кансультаванне “Узаемаадносіны маладых мужа і жонкі з іх бацькамі”, псіхалагічны практыкум “Мы толькі пачынаем” і  наведаць брыфінг "Простыя адказы на няпростыя пытанні. Ты + я”. Таксама будзе арганізаваны круглы стол на тэму “Каму патрэбныя дзеці?” Спецыялісты міжнароднай дабрачыннай арганізацыі АСЕТ, якая займаецца прафілактыкай ВІЧ-інфекцыі ў свеце, і псіхолагі БДУ правядуць прафілактычныя гутаркі з удзельнікамі. Акрамя таго, адбудзецца абмеркаванне важнасці выхавання дзіцяці ў поўных сем'ях.

На працягу ўсяго тэматычнага месяца ўсе ахвотныя змогуць прайсці экспрэс-дыягностыку “Гатоўнасць да сямейнага жыцця”. Яе вынікі пакажуць, наколькі маладыя людзі гатовыя да стварэння сям'і.

Арганізатарам мерапрыемства выступае псіхалагічная служба БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.