Вы тут

БелАЗ нарошчвае продажы самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці


ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-Холдынг" нарошчвае ў продажах долю самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.


Фота: belaz.by

Паказчык сумарнай грузападымальнасці рэалізаваных з пачатку 2018 года самазвалаў вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 1,4 разы. Доля самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці ў агульным аб''ёме адгрузкі тэхнікі дасягнула 65%, у той час як у 2012, пікавым, годзе - 36%.

Пераважнае месца ў агульным аб'ёме адгрузкі за 9 месяцаў 2018 года займаюць 110-130-тонныя кар'ерныя самазвалы (38%), на другой пазіцыі 220-240 тоннікаў (18%), затым ідуць 45-тонныя кар'ернікі (12%). Сумарная доля дадзеных класаў грузападымальнасці ў аб'ёме адгрузкі за названы перыяд склала 68%. Прычым па выніках дзевяці месяцаў бягучага года аб'ём рэалізацыі 220-240-тонных кар'ерных самазвалаў дасягнуў ўзроўню ўсяго 2012 года (160 адзінак), што з'яўляецца рэкордным за ўсю гісторыю продажаў самазвалаў дадзенага класа грузападымальнасці.

У студзені-верасні 2018 года прадпрыемства мела знешнегандлёвыя адносіны з партнёрамі з 45 краін. Першая пяцёрка знешнегандлёвых партнёраў Беларускага аўтамабільнага завода па ўдзельнай вазе ў знешнегандлёвым абароце (экспарт і імпарт) выглядае наступным чынам: Расія (57%), Узбекістан (10,9%), Вялікабрытанія (9,4%), Украіна (4,3%), Казахстан (3,4%).

Тэхніка БелАЗ пастаўлена ў краіны далёкага замежжа: Сербію, Інданэзію, Балгарыю, Эстонію, Польшчу, Манголію, Боснію і Герцагавіну, Літву і Чэхію. Абсалютна новым для прадпрыемства стаў рынак Бангладэш, куды адгружаная партыя бульдозераў, і Філіпіны - туды пастаўлена партыя самазвалаў грузападымальнасцю 55 т. З улікам адгрузкі запасных частак геаграфія паставак у далёкае замежжа налічвае 20 краін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.