Вы тут

Жыхар Старых Дарог падазраецца ў здзяйсненні крадзяжоў трох аўтамабіляў


У Мінску праваахоўнікі затрымалі непрацуючага 28-гадовага жыхара Старых Дарог, які падазраецца ў крадзяжах трох аўтамабіляў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы.


Было ўстаноўлена, што мужчына пайшоў на першы з іх на вуліцы Матусевіча праз тры гадзіны пасля выхаду з залы суда Фрунзенскага раёна Мінска, дзе яго прысудзілі да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за здзейснены тры месяцы назад крадзеж аўтатранспарту.

Скрадзены “Фольксваген Пасат” зламыснік пакінуў у лесапаласе ў сямі кіламетрах ад Старых Дарог. На наступны дзень мужчына здзейсніў крадзеж машыны аналагічнай маркі з вуліцы Шаранговіча. У гэты раз ён пакінуў аўто ў двары дома па вуліцы Вышалескага ў Мінску. Праз некалькі дзён быў скрадзены “Фольксваген Транспарцёр” з вуліцы Адзінцова. Машыну фігурант прыпаркаваў каля рынку ў Дзяржынску. Аператыўнікі ўстанавілі, што выкрадзены аўтатранспарт зламыснік збіраўся перагнаць у Расійскую Федэрацыю.

Пасля, прыехаўшы на граніцу на адной з машын, мужчына стаў даведвацца ў людзей у чарзе, як даехаць да Смаленска. Адзін мужчына паведаміў, што пагранічнікі праводзяць пільны дагляд. Гэта спалохала зламысніка, і ён вырашыў не спрабаваць выехаць за межы краіны, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.

Усе тры аўтамабілі ў тэхнічна спраўным стане перададзены ўладальнікам.

Праводзіцца расследаванне на дачыненне дадзенага грамадзяніна да здзяйснення шэрагу крадзяжоў маёмасці з аўтамашын, прыпаркаваных на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Вядома, што раней малады чалавек неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўгоны, крадзяжы аўтатранспарту і з яго.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.