Вы тут

У Беларусі спрашчаюцца працэдуры выканання грашовых абавязацельстваў


У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана новая аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў. Адпаведны ўказ нумар 414 "Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-службе беларускага лідара.

Сістэма будзе накіравана на развіццё аўтаматызацыі працэсаў бясспрэчнага спагнання грашовых сродкаў пры выкананні абавязацельстваў плацельшчыкаў, у тым ліку перад бюджэтам, а таксама на ўдасканаленне парадку выканання плацежных інструкцый плацельшчыкаў пры разліках з бюджэтам пры недастатковасці грашовых сродкаў на іх рахунках у банках.

Прадугледжваецца функцыянаванне сістэмы ў рэжыме рэальнага часу, а пагашэнне запазычанасці будзе ажыццяўляцца з усіх банкаўскіх рахункаў даўжніка і ў любых відах грашовых сродкаў.

Укараненне названага механізма спагнання накіравана на выключэнне выпадкаў шматразовага спісання органамі спагнання адной і той жа сумы грашовых сродкаў з усіх рахункаў даўжнікоў, аўтаматызацыю і ўніфікацыю працэсаў спагнання грашовых сродкаў для ўсіх органаў спагнання, скарачэнне дакументаабароту паміж органамі спагнання і банкамі.

Стварэнне гэтай сістэмы з'яўляецца чарговым крокам развіцця безнаяўных разлікаў у Беларусі, аптымізацыі ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, банкамі, суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.