Вы тут

Прыбіральшчыца гаражнага кааператыва знайшла ў кантэйнеры $5,4 тыс.


У міліцыю звярнулася мінчанка з заявай аб тым, што ў кантэйнеры для смецця выявіла буйную суму грошай.


Супрацоўнікам міліцыі жанчына патлумачыла, што, прыйшоўшы раніцай на працу, прыступіла да ўборкі ў гаражным кааператыве “Малінаўка”. Пры зборы смецця яна ўбачыла пачак грошай. Агульная сума знаходкі склала 5,4 тысяч долараў ЗША. Жанчына стала пытацца ва ўладальнікаў гаражоў, ці не гублялі яны грошы. І пасля таго, як гаспадар не быў знойдзены, звярнулася ў міліцыю з просьбай устанавіць уладальніка і перадаць яму знаходку.

Супрацоўнікам міліцыі жанчына прызналася, што думак прысвоіць грошы ў яе нават не ўзнікала. Маскоўскі РУУС г. Мінска праводзіць праверку з мэтай устанаўлення ўладальніка знойдзеннай сумы і просіць адгукнуцца тых, хто мае інфармацыю пар асобу гаспадара валюты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.